Нам пашчасціла нарадзіцца
з вамі тут,
З вялікаю гісторыяй народа.
У вас гучыць у сэрцы
кулямётны стук,
калі чытаеце вы
Караткевіча прыгоды?
А як вам светлы сум і
шчодрасць Быкава?
Праўдзівасць і чуццё Ніла Гілевіча?
Мы- нацыя духоўная, вялікая-
Калі чытаем творы Караткевіча.
Нас грамаце вучыў Скарына,
Маладзіковым сонцам усміхаючыся,
Каб мы дачку змаглі вучыць, ці сына,
І пры няпраўдзе мы змаглі раскаяцца.
Разбіць змаглі мы і Тэўтонскі Ордэн,
Вось быў той час, была ўжо моц,
У тысяча чатырыста дзясатым годзе,
памерлыя глядзелі сціпла ў ноч.
Калі мы разам, то нас не зламаць,
Бо мы нашчадкі з вамі Коласа, Купалы,
Хай Каліноўскі зможа ціха спаць,
Яго жыццё на нас ўжо паспрыяла.
20.05.2017 01:23
111
Оцените, пожалуйста, это стихотворение. Помогите другим читателям найти лучшие произведения.
Только зарегистрированные пользователи могут поставить оценку!
Комментарии