Сонца свеціць ранкам нам.
Дзень зноў наступае.
Ноч збірае клунак свой,
далей адступае.
Гай загаманіў ужо,
дрэвы размаўляюць,
ўскалыхнуўся вецярок,
птушачкі спяваюць.
І туман ужо пайшоў,
нам расу аставіў.
Птушкі гуртам за аўсом
хуценька лятаюць.
Недзе там грыміць наш гром,
дожджык налятае.
Разам з цёплым вецярком
ручайкі пускае.
Таракашкі і жукі,
пчолы з мурашамі
пахавалісь хто куды.
Во запрацавалісь!
Дзесці праз хвіліны дзве
дожджык пайшоў далей,
каб букашачкі ўсе
далей працавалі.
13.01.2018 08:55
92
Оцените, пожалуйста, это стихотворение. Помогите другим читателям найти лучшие произведения.
Только зарегистрированные пользователи могут поставить оценку!
Комментарии